18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойцаў да адказу! Не забудзем, не даруем!

138
Забойцаў да адказу! Не забудзем, не даруем!
ФОТА З САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТАК

Сёння, у пятніцу, а 12-00, цэнтральныя вуліцы і плошчы нашых гарадоў.

Карнікі Лукашэнкі забілі нашага таварыша Рамана Бандарэнку. Яму быў усяго 31 год. Гэта ўжо не першы загінулы ад рук пярэваратняў у пагонах. Цярпець больш нельга. Калі прамаўчым цяпер - забітых будуць сотні і тысячы. Па фатальным збегу абставін Раман тэрміновую службу праходзіў у сумна вядомай брыгадзе спецназа ўнутраных войскаў в/ч 3214.

Супрацоўнікі міліцыі, унутраных войскаў і арміі, задумайцеся пра гэта! Забітым можа быць кожны з вас і любы з вашых родных, знаёмых, суседзяў. Пара спыніць гвалт.

Шэраг тэлеграм-каналаў заклікаў менчукоў выйсці сёння на праспект Незалежнасці а 12-00. Мы павінны запатрабаваць знайсці і пакараць забойцаў Рамана Бандарэнкі і іншых грамадзян Беларусі.

Грамадзяне Беларусі, сёння а 12-00 выходзьце на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў. Такое дараваць нельга.

Вечная памяць герою!

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках