18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар шпіталю №1 у Берасці паставіў на месца хама з МУС

49
Лекар шпіталю №1 у Берасці паставіў на месца хама з МУС

Сілавік разважыў, што яго павінны прымаць без чаргі.

Абуральны выпадак адбыўся ў Берасці ў Гарадской лякарні №1. Гэты шпіталь перапрафіліравана для прыёму пацыентаў з COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

У прыёмам аддзяленні сядзела шмат пацыентаў (блізу 30). Сярод іх быў супрацоўнік МУС, які стаў абурацца, што яго доўга не прымаюць. Выйшаў лекар, сказаў што пацыентаў шмат, але яны стараюцца.

Супрацоўнік МУС пачаў хаміць, крычаць, што яго павінны прыняць без чаргі. На што лекар адказаў, што такога правіла няма, і ён не можа кінуць усіх астатніх людзей, якія таксама доўга сядзяць у чарзе і чакаюць.

Міліцыянт пачаў гарлапаніць, і лекар, не вытрымаўшы, сказаў: «Дык разганіце ўсіх дубінкамі, у вас гэта добра атрымліваецца».

«Сілавік кінуў накіраванне і сышоў. Накатаў велізарную скаргу і цяпер на чале са сваім начальствам дамагаюцца пакарання лекара ў выглядзе канфіскацыі дыплома і забароны на медыцынскую дзейнасць праз ненаданне медыцынскай дапамогі.

На 5-хвілінку ў іншых шпіталях ужо прачыталі натацыю, што так рабіць нельга і міліцыянтам у нас усюды дарога.

Галоўны лекар - Бабіч Эдуард Васільевіч ужо вельмі баіцца страціць сваё дэпутацкае крэсла, якое займае з 2018 года, таму медперсанал цісне неміласэрна.

Кажа, што каго пабачыць на акцыі, той адразу на звальненне. А калі лякарня перапрафіляваная пад кавід, кінуў фразу, што цяпер стаўце шлюзы за свае грошы, калі дзяржава дрэнная.

Мы ў сваю чаргу просім лекара напісаць нам, каб дапамагчы ўсімі магчымымі спосабамі. Такое беззаконне ўжо не пройдзе», - піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках