Менскія лекары з самай раніцы выйшлі на акцыі ў памяць пра Рамана Бандарэнку
- 13.11.2020, 9:56
- 21,813
Ланцугу салідарнасці становяцца ў многіх месцах сталіцы.
Сёння на досвітку, яшчэ ў прыцемках, менскія лекары пачалі станавіцца ў ланцугі салідарнасці ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку.
Выйшлі многія лекары прынамсі дзвюх клінік, паведамляюць «Белыя халаты».