Кіраўнік МЗС Латвіі: ЕЗ павінен увесці дадатковыя санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў загубе Рамана Бандарэнкі
5- 13.11.2020, 10:42
- 15,404
Эдгарс Рынкевічс адзначыў, што Герой Беларусі быў жорстка збіты паслугачамі Лукашэнкі
Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс выказаў спачуванні сям'і і сябрам Рамана Бандарэнка, які быў жорстка збіты паслугачамі Аляксандра Лукашэнкі.
«ЕЗ павінен увесці дадатковыя санкцыі супраць тых, хто робіць такія злачынствы, і яны павінны быць прыцягнутыя да адказнасці ў судзе», - напісаў Рынкевічс у Twitter.
My condolences to the family and friends of a young Belarusian Raman #Bandarenka who was brutally beaten by the henchmen of Alexander #Lukashenko. #EU must impose additional sanctions on those who are committing such crimes and they must be held accountable in the court of law
— Edgars Rinkēvičs (@edgarsrinkevics) November 12, 2020