18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці ўводзіцца маскавы рэжым

1
У Берасці ўводзіцца маскавы рэжым

Ён пачне дзейнічаць з 14 лістапада.

З 14 лістапада ў Берасці ўводзяць маскавы рэжым, паведаміў старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук у сваім тэлеграм-канале ў пятніцу, паведамляе interfax.by.

"Прынялі пастанову аб увядзенні ў Берасці абавязковага маскавага рэжыму з 14 лістапада. Тэкст дакумента і канкрэтныя мерапрыемствы апублікую пасля факту падпісання", - удакладніў Рагачук.

Мэр Берасця адзначыў, што ў пятніцу, 13 лістапада, прайшла нарада аб эпідэмічнай сітуацыі ў Берасці.

"Інфармую, што ва ўстановах аховы здароўя горада дастаткова свабодных ложкаў для надання стацыянарнай медыцынскай дапамогі", - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, абавязковы маскавы рэжым у Беларусі ўведзены таксама ва ўсёй Гомельскай вобласці, у Віцебску, у Магілёве, у Бабруйску, у Лідскім, Чавускім, Крычаўскім, Клічаўскім, Асіповіцкім, Полацкім, Аршанскім, Наваполацкім, Дрыбінскім, Краснапольскім, Мёрскім, Шумілінскім раёнах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках