Гамельчукі выйшлі на вуліцы, каб ушанаваць памяць Героя Беларусі
- 13.11.2020, 15:14
- 11,601
Яны нясуць кветкі, свечкі і плакаты.
Сёння ў Гомелі праходзяць жалобныя акцыі. Гараджане выйшлі на вуліцы горада, каб ушанаваць памяць загінулага ад рук карнікаў менчука Рамана Бандарэнкі, піша сайт gomel.today.
Людзі выходзілі малымі групамі ці па адным. Так, напрыклад, на праспекце Леніна, 31, сёння можна было ўбачыць фота загінулага менчука са словамі «Ромка, мы гэтага не забудзем». Тут жа былі кветкі, свечкі і плакат.
Некалькі чалавек паспрабавалі стаць у ланцуг памяці каля цырка. Да ўдзельнікаў адразу ж падышлі супрацоўнікі міліцыі і пачалі здымаць іх на камеру. Пасля гэтага ўсе разышліся.
Свечкі і кветкі з'явіліся сёння і ў скверы ім. К.Тураўскага.
Учора ўвечары пасля паведамлення аб смерці Рамана Бандарэнка ў многіх вокнах запаліліся знічы, а ў адным з раёнаў Гомеля з'явілася фота хлопца і плакат побач з ім «Герой Беларусі».