Украіна заклікала пакараць забойцаў Рамана Бандарэнкі
12- 13.11.2020, 18:55
- 18,546
Украіна далучылася да ЕЗ у асуджэнні рэпрэсій у Беларусі.
Украіна салідарная з Еўрапейскім Звязам у асуджэнні гвалту і рэпрэсіяў беларускіх уладаў, якія прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі.
Пра гэта заявіла ў Твітэры Міністэрства замежных спраў Украіны.
«Украіна салідарная з ЕЗ у асуджэнні гвалту і рэпрэсіяў беларускіх уладаў, якія прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі. Забойцы павінны быць абавязкова пакараныя, а тыя, хто іх выгароджвае, асуджаныя ўсім дэмакратычным светам», - гаворыцца ў паведамленні.
Украінскія дыпламаты таксама выказалі шчырыя спачуванні родным і блізкім Рамана Бандарэнкі.