Людзі ставяць намёты на Плошчы Пераменаў
19- 14.11.2020, 9:53
- 69,863
Прадаўжаецца вахта каля мемарыялу Герою Беларусі Раману Бандарэнку.
На Плошчы Пераменаў у Менску з'явіліся першыя намёты. Людзі прадаўжаюць кругласутачную вахту ля мемарыялу Герою Беларусі Раману Бандарэнку, якога забілі лукашысты.
Фота першых намётаў на Плошчы апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».
Каля 50 неабыякавых мінчукоў усю ноч ахоўвалі Мемарыял рамана Бандарэнкі на плошчы пераменаў нягледзячы на холад і снег. Іх падтрымлівалі гарачай ежай і гарбатай.