Плошча Пераменаў сёння ўдзень
4- 14.11.2020, 12:34
- 24,525
Фотарэпартаж.
У Менску на Плошчу Пераменаў сёння ўдзень прыйшлі людзі, каб ушанаваць памяць загінулага Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі, піша nashaniva.by.
Раман Бандарэнка жыў на вуліцы Чарвякова ў Менску, недалёка ад Плошчы Пераменаў.
Плошчай Пераменаў называюць свой квартал жыхары аднаго з менскіх мікрараёнаў. Такая назва прыжылася пасля таго, як жыхары гэтага жылога комплексу намалявалі на адной са сценаў мурал з «дыджэямі пераменаў». Лукашысты зафарбоўвалі гэты мурал 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. Двор не раз станавіўся месцам мірнага супрацьстаяння з сілавікамі. У гэтым квартале склалася моцная супольнасць.
Жыхары запрашаюць музыкаў на вячэрнія канцэрты, самаадукоўваюцца на лекцыях і ўпрыгожваюць прастору нацыянальнай сімволікай.