Сябры мае, вы пераможаце. Вы ўжо перамаглі
37- Андрэй Макарэвіч
- 14.11.2020, 21:12
- 122,536
Легенда расейскага року далучыўся да акцыі «Жыве Беларусь».
Знакаміты расейскі спявак Андрэй Макарэвіч падтрымаў беларусаў, якія дамагаюцца справядлівых выбараў і спынення гвалту, паведамляе «Радыё Свабода».
«Сябры мае, я вельмі зычу вам трываласці, мужнасці і сілы. Вы пераможаце. Вы ўжо перамаглі, проста гэта яшчэ не так прыкметна. Я з вамі», - сказаў Макарэвіч.
Свой зварот Андрэй Макарэвіч суправадзіў песняй «Зона» з апошняга альбома «Машыны часу» - «У метры», які выйшаў 6 лістапада.
Акцыю «Жыве Беларусь» запусціў «Міжнародны онлайн-фэст». З верасня да яе далучыліся 16 музыкаў і калектываў з Расеі ды Украіны.