У нядзелю будзе да +10°С
- 14.11.2020, 15:50
- 11,929
Прагноз сіноптыкаў на найбліжэйшыя некалькі дзён.
15 лістапада варункі надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, піша сайт pogoda.by.
Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы на ўсходзе з мокрым снегам). У асобных раёнах туман, уначы і ўранку на ўсходзе слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра цягам дня 0..+7°С, уначы на ўсходзе пры прасвятленнях да -2°С; удзень у заходніх раёнах +8..+10°С.
16 лістапада будзе адчувацца ўплыў перыферыі антыцыклону з цэнтрам над Сярэдняй Волгай. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е. Месцамі, пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны, магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман, уначы і раніцай на ўсходзе слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра цягам дня 0..+7°С, уначы на ўсходзе пры прасвятленнях да -2°С; удзень у заходніх раёнах +8..+10°С.