Сям'я Рамана Бандарэнкі апублікавала кранальныя фотаздымкі з Героем
19- 15.11.2020, 9:30
- 77,237
Такім ён нам запомніцца назаўжды.
31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў шпіталі пасля выкрадання 11 лістапада з Плошчы Перамен і збіцця.
Апублікаваныя фатаграфіі Рамана Бандарэнкі розных гадоў, якімі з «Радыё Свабода» падзялілася сям'я Рамана.
Раман нарадзіўся ў Менску. Па адукацыі - мастак, скончыў Менскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Праходзіў тэрміновую службу ў часці 3214 унутраных войскаў.