Названы два прадукты, якія дапамагаюць вылечыцца ад COVID-19
1- 15.11.2020, 10:48
- 39,724
Медыкі правялі даследаванне з удзелам тых, хто захварэў на каранавірус у сярэдняй і цяжкай форме.
Міжнародная група спецыялістаў высветліла, што ўжыванне мёду і чорнага кмену можа дапамагчы пацыенту справіцца з каранавірусам. Пра гэта паведамляе cursorinfo.co.il.
Навукоўцы правялі даследаванне з удзелам тых, хто захварэў на COVID-19 у сярэдняй і цяжкай форме. Частка пацыентаў штодня атрымлівала адзін грам мёду і 80 міліграм чорнага кмену на кілаграм вагі, а астатнія - плацэба.
Як паказалі вынікі, прыём гэтых прадуктаў прывёў да палягчэння сімптомаў на тры і сем дзён пры ўмеранай і цяжкай форме адпаведна.
Таксама вірус быў выведзены з арганізма ў сярэднім на чатыры дні раней, чым у кантрольнай групе.
Спецыялісты падкрэслілі, што ўжыванне мёду і чорнага кмену не мае пабочных эфектаў і можа выкарыстоўвацца асобна або ў спалучэнні з іншымі метадамі лячэння COVID-19.