У Гомелі на Марш выйшла больш за сто чалавек
5- 15.11.2020, 18:18
- 15,886
Людзям удалося сфармаваць некалькі калон у цэнтры горада.
Сёння ў Гомелі адбылася мірная акцыя памяці Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі. Людзям удалося сфармаваць некалькі калон у цэнтры горада, піша сайт gomel.today.
Сёння ў цэнтры горада таксама шмат карнікаў, але правесці прыкметную акцыю дэманстранты змаглі.
Больш за сто чалавек хадзілі ад кардона да кардона па вуліцы Савецкай, а затым прамаршыравалі праспектам Перамогі. Яшчэ адна група пратэстоўцаў правяла акцыю памяці ля касцёла. Вядома пра некалькі затрыманых каля цырка. Фашысты дзейнічалі жорстка.