Лукашысты затрымалі больш за 600 удзельнікаў акцый памяці Рамана Бандарэнкі
8- 15.11.2020, 19:29
- 21,409
Затрымана мінімум 17 журналістаў.
На 19:22 15 лістапада ў Беларусі затрымана 638 удзельнікаў акцый памяці забітага лукашыстамі Рамана Бандарэнкі.
Паведамляецца пра затрыманні ў Гародні, Гомелі, Навагрудку, Бабруйску, Віцебску, Баранавічах, Жлобіне. Асноўная частка затрыманых - у Менску.
Сярод іх - выдавец Святланы Алексіевіч Барыс Пастарнак (пазней вызвалены), пісьменнік і інвалід I групы Канстанцін Чарухін з жонкай Ганнай, лекары Павел Майсееў і Андрэй Палуянчык, мінімум 17 журналістаў.
Поўны спіс затрыманых можна паглядзець тут.