18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочцы распавялі аб наездзе аўто карнікаў на пешахода

14
Відавочцы распавялі аб наездзе аўто карнікаў на пешахода

Хлопец быў без прытомнасці, а яго закінулі ў бус.

«Здалося, што яны адмыслова гэтага хлопца збілі», - кажуць відавочцы наезду буса сілавікоў на хлопца, які быў на праезнай частцы праспекта Пушкіна. Каб людзі не падыходзілі блізка, сілавікі выкарысталі супраць іх газ і стралялі.

ДТЗ адбылося а 12.27 у Менску на праспекце Пушкіна, каля дома 49. Відавочцы распавялі tut.by, што спачатку на праезнай частцы была бойка: сілавікі хацелі кагосьці зацягнуць у бус, а чалавек супраціўляўся.

- А тут хлопец выбег на праезную частку, на той бок, што бліжэй да ЗАГС. Ён нешта кінуў у бок мікрааўтобуса, у які цягнулі людзей. У гэты момант па сустрэчнай з боку «Пушкінскай» ехаў яшчэ адзін сіні бус, пешаход яго нават не заўважыў. Машына правым бокам збіла яго. Мне нават здалося, што кіроўца зрабіў гэта наўмысна, - распавёў адзін з відавочцаў.

Ад удару ў аўтамабілі рассыпалася фара, пешаход упаў так, што з яго ног зляцелі красоўкі. Людзі пачалі крычаць, падыходзіць да аўтобуса. Сілавікі выскачылі з машыны, у некалькіх з іх былі стрэльбы, яны накіроўвалі іх на натоўп і стралялі. Некаторыя распылілі на людзей «нейкую пену, ад якой выядала вочы».

- Быццам бы збіты хлопец быў без прытомнасці. Сілавікі закінулі яго ў бус і з'ехалі. А людзі забралі красоўкі пацярпелага, гільзы, пабітую фару. Спадзяёмся, што з хлопцам усё ў парадку, захаваем ягоны абутак і вернем яму.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках