Біскуп Юры Касабуцкі: Страх улады перад народам павялічваецца
- 16.11.2020, 10:32
- 20,050
Усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас.
Каталіцкі біскуп Юры Касабуцкі выказаўся пра масавыя арышты і разбурэнне мемарыялу Рамана Бандарэнкі:
– Дарагія мае сябры! Мы ўсе добра ведаем і бачым, што адбываецца ў нашай любімай Беларусі.
Гвалт, катаванні, прыніжэнне чалавечай годнасці, агрэсія з боку дзяржаўных сілавых структураў у дачыненні да мірных грамадзянаў нашай краіны.
Паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэнне страху і боязі дзяржаўнай улады перад беларускім народам
Разбурэнне народнага мемарыялу, які паўстаў на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, быў чарговай спробай знішчыць усё тое высакароднае, чыстае, светлае, што ёсць у нашых людзей.
Арышт многіх мірных грамадзянаў павінен запалохаць іншых людзей.
Аднак усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас. Заклікаю маліцца за наш народ, за ўмацаванне духу, адвагу і смеласць у гэтых выпрабаваннях. Таксама не забывацца далучаць да малітвы пра навяртанне тых, чые рукі заплямленыя крывёю людской...
Няхай Бог дасць нам патрэбную ласку, каб народ наш годна прайшоў праз гэтае выпрабаванне. Хрыстос ніколі не пакіне нас. Гэтая надзея няхай пранікае ў нашы сэрцы.