Лекары апублікавалі рэальныя звесткі пра каранавірус у Беларусі
11- 16.11.2020, 10:55
- 60,544
Простая матэматыка, з якой можна зразумець рэальны рост, сапраўдную захворвальнасць.
Афіцыйныя звесткі захворвання на COVID-19 паводле абласцей Беларусі. Гэтыя звесткі атрымлівае Міністэрства аховы здароўя ад аблвыканкамаў, але як яны фармуюцца?
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» расказаў на прыкладзе Гомельскай вобласці за 14 лістапада:
Станоўчыя тэсты з розных лабараторый – 1125 (у табл. няма, інсайд). Інфармацыя атрыманая аблвыканкамам ад Санэпідслужбы – 954 станоўчыя тэсты (у табл няма, інсайд). Аблвыканкам даў на краіну толькі 593!
У выніку ў краіне рост за 14.11.2020 6170 (з улікам таго, што лікі ў 2 разы ўразаюць і далёка не ўсім робяць тэст).
Простая матэматыка, з якой можна зразумець рэальны рост, рэальную захворвальнасць.
Можна меркаваць мінімум 12.000 новых выпадкаў COVID-19 за ўчора.
Дзякуй сумленным чыноўнікам за інфармацыю.
А да Міністэрства аховы здароўя пытанне, нават калі з зводкі за ўчора было 6170 новых выпадкаў COVID-19, чаму вы кажаце толькі пра 1315?