Чэргі на мяжы: Выезду з Беларусі ў ЕЗ чакае больш за 1,8 тысячы фураў
8- 16.11.2020, 11:06
- 23,383
Cамая напружаная абстаноўка – на літоўскім напрамку.
Больш за 1,8 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі, самая напружаная абстаноўка – на літоўскім напрамку, піша tut.by.
Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 8-ю 16 лістапада, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 520 грузавікоў, «Беняконі» – 330, «Прывалка» – 200, «Катлоўка» – 250.
Чэргі ёсць і на выездзе ў Латвію: у пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць больш за 130 грузавікоў, «Урбаны» – 100 фураў.
На беларуска-польскай мяжы ў «Брузгах» стаяць больш за 150 грузавых аўтамабіляў, у «Бераставіцы» – 80, «Казловічах» – 70.