«Я выходжу!»: Як Жодзіна выйшла на нядзельны Марш
- 16.11.2020, 11:17
- 13,168
У горадзе з'явіўся мемарыял Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.
У нядзелю, 15 лістапада, у Жодзіне прайшла акцыя «Я выходжу!», на яе сабралася блізу сотні гараджанаў, піша ex-press.by
Людзі скандавалі: «Я выходжу!», «Верым! Можам! Пераможам!»...
Ля крамы GREEN зноў з'явіўся мемарыял памяці Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.
Мясцовая міліцыя падыходзіла да пратэстоўцаў, але відавочна не збіралася разганяць. Толькі папярэджвалі: хутка прыедуць сілавікі, разыходзьцеся.
З'яўленне на плошчы людзей у чорным са зброяй у руках адбылося, калі асноўная маса людзей ужо разышлася. Сілавікі бегалі па плошчы ў пошуках ахвяры, у выніку – некалькі чалавек затрыманыя. Сярод іх і пажылыя жанчыны, і маладыя хлопцы.