18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы нарошчваюць астранамічныя пазыкі

6
Беларускія прадпрыемствы нарошчваюць астранамічныя пазыкі

Сумарныя пазыкі буйных і сярэдніх кампаній ужо перавышаюць памер эканомікі.

Тэмпы росту пазык таксама ўражваюць: чым далей, тым горшай становіцца сітуацыя, піша сайт banki24.by.

На 1 кастрычніка сумарныя абавязальніцтвы прадпрыемстваў-флагманаў дасягнулі 156 млрд BYN. Аб'ём ВУП Беларусі за 2020 год паводле вераснёвых ацэнак уладаў складзе 145,9 млрд BYN. Такім чынам, ужо цяпер пазыкі галоўных прадпрыемстваў краіны вышэйшыя за чаканы ВУП.

З пачатку года пазыкі буйных і сярэдніх кампаній выраслі на 17,5%. Гэта больш, чым за любы поўны год гэтай пяцігодкі. У 2016 годзе сумарныя пазыкі павялічыліся на 7,4%, у 2017-м – на 12,9%, у 2018-м – на 10,7%, у 2019-м – на 7,4%.

Сумарныя пазыкі прадпрыемстваў складаюцца з абавязальніцтваў у крэдытах і пазыках і крэдыторкі. На 1 кастрычніка пазыкі ў крэдытах і пазыках дасягнулі 95,6 млрд BYN, крэдыторская запазычанасць – 60,4 млрд BYN. З пачатку года абавязальніцтвы ў крэдытах і пазыках выраслі на 22,1%, у крэдыторцы – на 10,7%.

У прадпрыемстваў Менска памер пазык склаў 44,2 млрд BYN (+20,3% з пачатку года), у кампаній Берасцейскай вобласці – 9,7 млрд BYN (+13,7%), Віцебскай – 13,2 млрд BYN (+8,7%), Гомельскай – 25,3 млрд BYN (+16,6%), Гарадзенскай – 25,2 млрд BYN (+20,6%), Менскай – 25,2 млрд BYN (+22%), Магілёўскай – 13,3 млрд BYN (+8,8%).

Апошняе месца ў пазыках займае Берасцейская вобласць. З высокай верагоднасцю гэта звязана з тым, што гэты рэгіён менш за ўсё закранула так званая комплексная мадэрнізацыя.

Сярод відаў дзейнасці больш за ўсё абавязальніцтваў назапасіла прамысловасць – 75,5 млрд BYN. Пазыкі прамысловых прадпрыемстваў выраслі на 16% з пачатку года.

Унутры прамысловасці найбуйнейшыя пазыкі мелі харчпрам (11,9 млрд BYN), дрэваапрацоўка і цэлюлознікі (10,4 млрд BYN), машынабудаўнікі (7,9 млрд BYN), вытворцы неметалічных мінеральных прадуктаў (7,5 млрд BYN).

У сельскай гаспадарцы сумарная запазычанасць склала 15,1 млрд BYN, у будаўніцтве – 20,1 млрд BYN, у аптовым гандлі – 7,7 млрд BYN, у раздробным гандлі – 9 млрд BYN, на транспарце – 7,9 млрд BYN.

Пратэрміноўка ў сумарным пазыках да 1 кастрычніка перавысіла 10,1 млрд BYN. Найбольшы аб'ём пратэрмінаваных пазык назапасілі прадпрыемствы Менскай (2,3 млрд BYN) і Гомельскай (2,2 млрд BYN) абласцей. У разрэзе галінаў эканомікі асноўную частку таксічных пазык узялі на сябе прамысловасць (4,7 млрд BYN) і сельская гаспадарка (2,8 млрд BYN).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках