Жыхары менскага мікрараёна «Новая Баравая» засталіся без вады
15- 16.11.2020, 11:39
- 35,345
Яе няма другі дзень.
Як паведамляюць «Онлайнеру» чытачы, у нядзелю з 9-й у мікрараёне не было ні халоднай, ні гарачай вады. Жыхары масава тэлефанавалі ў «Менскводаканал», там адказвалі, што «на ўсю "Новую Баравую" ціск усяго 2 атмасферы». Наконт праблемаў пішуць і ў чаце раёна. «"А-100 Камфорт" паведамляе: адбылася аварыя, і ва ўсёй Баравой няма вады», – паведамляюць мясцовыя жыхары. Ваду далі ўчора а 15-й, але ўжо а 19-й зноў адключылі.
– Першы раз вады не было з 9-й да 15-й. Тады казалі, што ці тое заглушка зламалася, ці тое засаўка, – расказала мясцовая жыхарка Алена. – А 19-й вада зноў знікла. У дыспетчарскай водаканала блытаюцца ў паказаннях, то на аналіз ваду ўзялі, то зноў штосьці зламалася, то ўпершыню чуем пра праблему. Калі з'явіцца вада? Сказалі, што чакаюць загаду ад кіраўніцтва
Між тым датэлефанавацца на экстранны нумар 115 або да водаканала пакуль не атрымліваецца.
Раніцай панядзелка датэлефанавацца да Менскводаканала журналісты пакуль таксама не здолелі. А вось чытачцы пашанцавала больш:
– Існуюць заглушкі, да якіх ёсць вольны доступ ва ўсіх жыхароў. Знаходзяцца яны ў студнях. У сутнасці, любы чалавек, які ў гэтым разбіраецца, можа прыйсці і закрыць яе. Мінулы раз вада з'явілася, калі знайшлі, дзе была перакрытая заглушка. Цяпер брыгада зноў выехала шукаць месца. Дакладных тэрмінаў, калі ліквідуюць праблему, не назвалі.
У прэс-службе Менскводаканала сітуацыю пакуль не каментуюць. Папрасілі ператэлефанаваць у другой палове дня. Тым часам на ўездзе ў Новую Баравую ўжо паставілі біяпрыбіральні, паведамляюць чытачы.
– Зрабілі падвоз вады, суседнія вуліцы дапамагаюць.