18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 дзён з моманту нараджэння нацыі

4
100 дзён з моманту нараджэння нацыі
Фота: AFP

Мы абавязкова выстаім!

100 дзён таму беларусы пачалі пісаць сваю новую гісторыю. Гісторыю краіны, якая не патанае ў крыві, у якой дзейнічаюць законы, дзе кіраўнік дзяржавы і парламент – абіраюцца, дзе людзі могуць спакойна хадзіць па вуліцы і не баяцца неабгрунтаваных затрыманняў, піша Telegram-канал «Мая краіна Беларусь».

100 дзён таму мы пачалі свой шлях да свабоды. Мы заўсёды выступалі за мірную перадачу ўлады, але вылюдкі з банды ўзурпатара акрапілі наш шлях крывёй і болем. І гэта не зламала нас, а зрабіла яшчэ больш моцнымі і цягавітымі. Цяпер мы не маем права на адступленне, бо нашы паплечнікі аддалі свае жыцці за тое, каб перамагла справядлівасць, а беларусы здабылі доўгачаканую свабоду. Мы не можам спыніцца, бо цяпер ідзе сапраўдная вайна за выжыванне! Стаіць пытанне пра жыццё і свабоду кожнага з нас!

Мы зрабілі нямала, мы здзівілі ўвесь свет сваёй бясстрашнасцю і ўсёабдымнай салідарнасцю. Але нам яшчэ шмат чаго трэба. І мы абавязкова выстаім! 100 дзён беларускага супраціву – гэта і ёсць цуд абуджэння нацыі, якая абавязкова пераможа ў сутычцы са злом.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках