Аляксандр Хацкевіч: Народ давялі
16- 16.11.2020, 14:48
- 47,232
Вядомы беларускі футбаліст і трэнер выказаўся пра сітуацыю ў краіне.
Беларускі трэнер, галоўны трэнер «Ротара» Аляксандр Хацкевіч падзяліўся меркаваннем аб тым, што адбываецца ў Беларусі пасля выбараў 9 жніўня, піша «Чемпионат».
- Я гляджу навіны, шукаю інфармацыю ў сацсетках, бо па ТБ не паказваюць усяго, што адбываецца на вуліцы. Чытаю, размаўляю з сябрамі. Мне вельмі балюча бачыць тое, што там робіцца. Трывожна на сэрцы, у тым ліку за бацькоў. Цяпер у Беларусі ніхто не абаронены - ніякіх правоў няма ў людзей. Па-мойму, Мандэла сказаў: «Кіраўнік, які знішчае свой народ, забівае дзяржаву. А кіраўнік, які шукае прымірэння, стварае нацыю».
Беларускі пратэст больш мірны і менш арганізаваны ў параўнанні з украінскім, але, калі людзі масава выйшлі на вуліцы, гэта значыць адно: просты народ давялі, - сказаў Хацкевіч.