Пенсіянеры Гародні прайшлі Маршам па цэнтры горада
1- 16.11.2020, 16:25
- 16,085
Яны дайшлі да мемарыяла Раману Бандарэнку.
Больш за 20 пенсіянераў сабраліся сёння ўдзень у парку Жылібера, паведамляе «Радыё Свабода». Шэсце прайшло новым маршрутам праз плошчу Леніна, вуліцу Сацыялістычную і Кірава.
Дварамі пенсіянеры выйшлі на Савецкую вуліцу да мемарыяла памяці Рамана Бандарэнка. Усклалі кветкі.
Перад акцыяй затрымалі двух пенсіянераў. На самым Маршы затрыманняў бачна не было.