Бэрлін пра гвалт з боку беларускай улады: Гэта павінна скончыцца
14- 16.11.2020, 18:03
- 42,082
Афіцыйная заява ўрада Нямеччыны.
Бэрлін не забудзе рэпрэсіі і гвалт у Беларусі, заклікае беларускі ўрад спыніць гэта, заявіў афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт, паведамляе interfax.by.
З яго слоў, урад краіны зноў і зноў ужывае «рэпрэсіі» ў дачыненні да сваіх грамадзян.
«Гэта павінна скончыцца. Федэральны ўрад абнаўляе заклік да канструктыўнага дыялогу паміж уладамі Беларусі і апазіцыі. Мы не забудзем рэпрэсіі і гвалт», - сказаў Зайберт.