У Шаркаўшчыне бел-чырвонае футра Дзеда Мароза памянялі на сіняе
33- 16.11.2020, 18:15
- 34,564
Уладам усюды мроіцца бел-чырвона-белы сцяг?
Закупку з адной крыніцы сцэнічных касцюмаў Дзеда Мароза і Снягуркі праводзіць Шаркаўшчынскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, паведамляе vitebsk.cc. Паводле дакументацыі, набываецца сіні касцюм Дзеда Мароза і белы - Снягуркі. Арыенціровачны кошт першага складае 500 рублёў, другога - 400.
Касцюмы павінны паставіць заказчыку да 7 снежня, аплачваецца закупка за кошт бюджэтных сродкаў.
Цяжка сказаць, з чым звязаны адыход ад кананічнасці чырвонага колеру футра дзеда марозу, які ўсталяваўся яшчэ ў савецкія часы. Магчыма, што на такое рашэнне паўплывала і тое, што ў беларускіх уладаў спалучэнне чырвонага і белага патрапіла ў моцную няміласць з пачаткам у краіне пратэстаў. Даходзіла да таго, што на машыны «хуткай» дамалёўвалі зялёную лінію.