18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнік БЧ: Страйк - вельмі дзейсны метад, каб пахіснуць гэты рэжым

10
Работнік БЧ: Страйк - вельмі дзейсны метад, каб пахіснуць гэты рэжым
ДЗМІТРЫЙ БАРЭЙША
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

Як 54-гадовы гамялук вырашыў удзельнічаць у агульнанацыянальным страйку.

Дзмітрый Барэйша, 54 гады, Гомель

Дзмітрый 27 гадоў працаваў на Гомельскім вагонным участку аддзялення «Беларускай чыгункі». Кажа «Белсату», што ўцягнуўся. Спачатку працаваў механікам, пасля начальнікам цягніка, а пасля і інжынерам аховы працы.

27 верасня Дзмітрый разам з жонкай бралі ўдзел у мірным шэсці ў Гомелі. Разам яны былі затрыманыя і асуджаныя: жонка пасля 3 дзён у ізалятары атрымала штраф 20 б.в., а Дзмітрый атрымаў арышт 15 дзён.

ДЗМІТРЫЙ БАРЭЙША
ФОТА З САЙТА: BELSAT.EU

«Калі я выйшаў з ізалятара, на мяне пачаўся ціск з боку кіраўніцтва. Мне адкрыта прапанавалі звольніцца. На тым жа тыдні Святлана Ціханоўская заклікала далучыцца да страйку, і я наважыў гэта зрабіць», - распавядае Дзмітрый.

Ён напісаў заяву кіраўніцтву. У заяве ён адзначыў, што не згодны з вынікамі выбараў і з 29 кастрычніка далучаецца да страйку. У той дзень Дзмітрый заставаўся на працоўным месцы, але нічога не рабіў. У яго паставілі відэакамеру і вялі запіс. На працягу дня Дзмітрыю прыносілі два распараджэнні на выкананне работы, ад якіх ён адмовіўся.

На наступны дзень Дзмітрыю патэлефанавалі і абвясцілі пра звальненне за невыкананне службовых паўнамоцтваў асобай, у якой ёсць спагнанне. Гэта спагнанне Дзмітрый атрымаў падчас праверкі, якая прыехала пасля яго арышту. Пасля звальнення Дзмітрыя выклікалі ў РАУС на прафілактычную размову.

«Я звярнуўся да праваабаронцаў "Вясны", але мне растлумачылі, што маё звальненне адбылося нібыта на законных падставах. Сэнсу абскарджваць няма, але я сапраўды буду неяк рэагаваць, каб зафіксаваць гэта ўсё», - сказаў Дзмітрый.

Дзмітрый кажа, што на працы вельмі шмат людзей падыходзіла да яго, каб выказаць салідарнасць. Яны ўсе падзяляюць погляды Дзмітрыя; сапраўдны страйк не падтрымалі - баяцца.

«26 гадоў з нас рабілі тое, у што мы ператварыліся. Многія людзі звязаны крэдытамі. У мяне ж такіх праблем няма, таму мне было прасцей. Хоць у мяне таксама ёсць непаўнагадовы сын, але жонка падтрымала маё рашэнне цалкам. Забастоўка - вельмі дзейсны метад, каб пахіснуць гэты рэжым, разам з эканамічнымі санкцыямі супраць кіраўніцтва краіны. Але трэба, каб забастоўка была масавай», - кажа Дзмітрый.

«Я ні пра што не шкадую. У мяне была надзея, што мой учынак падштурхне іншых. І гэта адбылося, магчыма, але не так моцна, як я б хацеў. У любым выпадку мая забастоўка нейкі ўплыў на людзей аказала. Людзі мне паціскалі руку», - кажа Дзмітрый.

Дзмітрый не хавае, што хацеў бы аднавіцца на працы, калі зменіцца ўлада. Ён лічыць, што быў звольнены паводле палітычных матываў. Яму складана нешта мяняць у жыцці, але ён да гэтага гатовы - ужо збіраецца ісці на курсы па IT-спецыяльнасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках