Спыненыя ўсе аперацыі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі пад Менскам
23- 17.11.2020, 10:15
- 68,965
Медыкі або арыштаваныя, альбо хварэюць на каранавірус.
Сёння з 9.30 спыненая праца аператыўнага блока ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах пад Менскам, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».
З пяці аперацыйных медсясцёр працуе адна.
Жанна Вашкевіч, аперацыйная медсястра РНПЦ ДАГІ з 30-гадовым стажам, адбывае адміністрацыйны арышт у Магілёўскай турме.
А ў траіх іншых каранавірусная інфекцыя.
Аперацыі перанесеныя, праводзяцца толькі пастаноўкі ЦВК.
«Нелегітымная ўлада спрыяе страйку: саджае медыкаў, не забяспечвае СІА і належнымі ўмовамі працы», - адзначае тэлеграм-канал.