18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Івацэвічах лукашысты раскідалі агніцы і кветкі каля помніка ахвярам нацызму

4
У Івацэвічах лукашысты раскідалі агніцы і кветкі каля помніка ахвярам нацызму

Там знаходзіўся народны мемарыял Раману Бандарэнку.

Напярэдадні "сатанінскім раскіданнем агніц" у Менску абураўся прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы. А 16 лістапада падобная сітуацыя ў Івацэвічах, паведамляе 1reg.by.

Неабыякавыя жыхары Івацэвічаў два дні ўскладалі кветкі і агніцы з партрэтамі Рамана Бандарэнкі ля помніка забітым нацыстамі гараджанам.

Гэты помнік знаходзіцца на ўскраіне горада, недалёка ад Лядовай арэны. Жыхары горада, якія прыходзілі да помніка, распавялі карэспандэнту, што палічылі яго больш дарэчным, каб не правакаваць улады і праваахоўнікаў, ускладаючы агніцы на плошчы.

І сапраўды, людзі спакойна ўскладалі там кветкі, агніцы, партрэты Бандарэнкі, плакаты. Праваахоўнікі не ўмешваліся - магчыма, і праўда адыграла ролю, што гэта месца на ўскраіне горада.

Але ўдзень 16 лістапада жыхары Івацэвічаў убачылі ля помніка карціну з раскіданымі агніцамі і кветкамі.

Напярэдадні тут было так.

Прадстаўнікі царквы і касцёла ў Беларусі асудзілі такія дзеянні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках