Ігар Комлік: Страйкі на прадпрыемствах - як гарачыя вуглі ў вогнішчы
8- 17.11.2020, 11:02
- 25,926
«Успыхнуць» на ўсю краіну можа ў кожную хвіліну.
Пра гэта на тэлеканале «Белсат» заявіў прадстаўнік Незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Ігар Комлік.
Незалежныя прафзвязы - костка ў горле рэжыму, бо гэта цалкам легальныя і добра структураваныя арганізацыі, якія дапамагаюць работнікам змагацца за свае правы. Добрая арганізацыя і падтрымка дазваляюць расці пратэсту і страйку.
«Страйк, магчыма, праходзіць не вельмі адкрыта. Гэта як вуглі ў вогнішчы: іх не відаць, яны пакрыліся попелам і, здаецца, толькі ледзь-ледзь тлеюць. Але варта толькі кінуць туды галінку, як успыхвае полымя», - выказаўся прадстаўнік незалежнага прафзвязу РЭП Ігар Комлік.