18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталічным раёне «Новая Баравая» адключанае ацяпленне

42
У сталічным раёне «Новая Баравая» адключанае ацяпленне

Жыхары раёна мяркуюць, што гэта зроблена паводле палітычных матываў.

У сувязі з аварыяй на кацельні ў сталічным раёне "Новая Баравая" часова будзе адсутнічаць ацяпленне, паведамілі ў кіроўнай кампаніі "А-100 Камфорт" у аўторак, перадае interfax.by.

"Аварыйная брыгада ўжо працуе над ліквідацыяй непаладак. Каб пазбегнуць пагаршэння сітуацыі, настойліва просім не зліваць ваду з сістэмы ацяплення. Гэта прывядзе да поўнага прыпынення кацельні, бо сістэма мае замкнёны контур, і пры адсутнасці водазабеспячэння яе праца не можа быць адноўленая, а значыць, у дамах не будзе ацяплення", - гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале кампаніі.

Як раней паведамлялася, у раёне з раніцы 15 лістапада таксама адсутнічае халоднае і гарачае водазабеспячэнне.

УП "Менскводаканал" мяркуе, што праблемы з вадой у "Новай Баравой" могуць быць праз наўмыснае пашкоджанне сістэмы водазабеспячэння.

"З мэтай максімальна хуткага выяўлення прычын аварыі, прадпрыемствам праведзенае абследаванне сетак. Выяўлены няспраўнасці запорнай арматуры, у тым ліку разглядаецца варыянт наўмыснага пашкоджання", - гаварылася ў паведамленні "Менскводаканала" у панядзелак.

Адзначалася, што прымаюцца "усе патрэбныя захады для аднаўлення водазабеспячэння ў максімальна сціснутыя тэрміны".

"Новая Баравая" прымала найбольш актыўны ўдзел у пратэстных акцыях з самага пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі. Жыхары раёна мяркуюць, што ваду і ацяпленне ўлады адключылі ў адплату за іх актыўную палітычную пазіцыю і бачаць у гэтым мэтанакіраваны генацыд супраць мірных грамадзян Беларусі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках