Праваабаронцы звярнуліся ў ААН праз сітуацыю з вадой у Новай Баравой
25- 17.11.2020, 11:47
- 28,953
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што ўлады адмыслова адключылі ваду і ацяпленне.
У менскай Новай Баравой ужо трэці дзень няма вады, сёння адключылі ацяпленне.
Мясцовыя жыхары мяркуюць, што праблема з вадой і развязанне гэтай праблемы могуць быць звязаныя з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, а таксама з бел-чырвона-белымі сцягамі, якія яны вывешваюць у дварах.
Беларускі Хельсінскі Камітэт ужо накіраваў зварот спецдакладчыку правоў чалавека ААН пра ваду. Згодна з міжнародным стандартам доступ да бяспечнай пітной вады і санітарных паслуг з'яўляецца найважнейшай умовай жыцця ў годнасці і падтрымання правоў чалавека.
Адзначым, што з'явіўся адмысловы чат у Telegram, дзе кожны ахвочы можа дапамагчы жыхарам менскага мікрараёна.