18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Джорджыі, дзе пералічваюць вынікі ўручную, знайшлі 2 600 «страчаных» галасоў

5
У Джорджыі, дзе пералічваюць вынікі ўручную, знайшлі 2 600 «страчаных» галасоў

Але і сярод іх перавага ў абранага прэзідэнта ЗША Байдэна.

У штаце Джорджыя, дзе ўручную пералічваюць вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, знайшлі больш за 2 600 галасоў, якія спачатку не ўключылі ў фінальную лічбу - але і сярод іх перавага ў Джо Байдэна.

Як піша"Еўрапейская праўда", пра гэта паведамляе прарэспубліканскі тэлеканал Fox News.

У акрузе Флойд пры пераліку высветлілася, што больш за 2600 галасоў не былі ўлічаныя. Як растлумачыў дзяржсакратар штата Брэд Рафенспергер, адказныя асобы забылі загрузіць гэтыя звесткі з карты памяці ў аўтамаце, які ажыццяўляе сканаванне бюлетэняў.

Знойдзеныя галасы істотна не змянілі прапорцыю паміж кандыдатамі. Разрыў у Джорджыі паміж Дональдам Трампам і Джо Байдэнам складае амаль 14 000 галасоў. У офісе Рафенспергера паведамілі, што знойдзеныя 2600 галасоў дадалі Дональду Трампу 800, і Джо Байдэн ўсё адно застаецца наперадзе.

Пакуль што гэта самая істотная выяўленая праблема з таго моманту, калі ў штаце пачалі аўдыт падліку. У іншых акругах пакуль не знаходзілі непалічаных бюлетэняў, а лічбы амаль паўтараюць першы вынік падліку, распавёў Рафенспергер. Галоўнага адказнага графства Флойд у сувязі з інцыдэнтам заклікаюць сысці ў адстаўку.

Нагадаем, 13 лістапада ў Джорджыі пачалі ўручную пералічваць усе 5 млн бюлетэняў, каб не пакідаць сумневаў у выніках выбараў. 159 графстваў штата павінны закончыць пераразлік да паўночы 18 лістапада.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках