Створаны чат, у якім беларусы дапамагаюць жыхарам Новай Баравой
6- 17.11.2020, 12:52
- 18,577
За паўтары гадзіны да яго далучылася больш за 11 тысяч чалавек.
Створаны чат, у якім людзі дапамагаюць жыхарам Новай Баравой. Колькасць удзельнікаў чата за паўтары гадзіны дасягнула 11 300 чалавек.
Жыхары Менска адрасна прапануюць электрарадыятары, ваду і свае кватэры для часовага знаходжання.
У адным з галоўных пратэстных раёнаў Менска, Новай Баравой, водазабеспячэння няма з нядзелі, а сёння не стала ацяплення. Жыхары думаюць, што ўлады такім чынам спрабуюць адпомсціць аднаму з галоўных антылукашэнкаўскіх бастыёнаў сталіцы.