18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Беларусі ўзначаліў буйную вугальную кампанію ў Расеі

46
Экс-прэм'ер Беларусі ўзначаліў буйную вугальную кампанію ў Расеі
Андрэй Кабякоў
Фота: bymedia

Андрэй Кабякоў узначаліў «Сібвуглямет».

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў узначаліў расейскі вуглездабыўны холдынг «Сібвуглямет», паведамляе ЗЭБ.РФ.

У кіраўніцтве спадзяюцца з ягоным прыходам павялічыць кошт прадпрыемства і знайсці яму профільнага інвестара. На новай пасадзе Кабякоў зоймецца распрацоўкай стратэгіі «Сібвуглямета», будзе кантраляваць якасць кіравання і ключавыя плыні прадпрыемства.

«Сібвуглямет» з'яўляецца адзіным у Расеі незалежным ад металургічных кампаній вытворцам кокс вуглёў, паказана на сайце кампаніі. У холдынг уваходзяць разрэзы «Міжрэчча» і КК «Паўднёвая», шахты «Антонаўская» і «Бальшавік», абагачальныя фабрыкі «Міжрэчанская» і «Антонаўская» сумарнай магутнасцю перапрацоўкі 12 млн тонаў вугалю.

Нагадаем, Андрэй Кабякоў узначальваў урад Беларусі з 27 снежня 2014 года да 18 жніўня 2018 года.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках