Ганна Шаркунова выпусціла кліп у памяць пра Рамана Бандарэнку
9- 17.11.2020, 14:14
- 34,519
Спявачка адзначыла, што песня нарадзілася сама сабой.
Беларуская выканаўца Ганна Шаркунова выпусціла кліп «Малюнкі на сцяне». З тэксту песні прыхільнікі зразумелі, што кампазіцыя прысвечаная Раману Бандарэнку, загінуламу хлопцу з «Плошчы пераменаў». У ёй гучаць такія радкі: «Ты зрабіў усё правільна, ты свецішся полымем у кожным акне», паведамляе tut.by.
Ганна напісала ў Instagram, што выкінуць у смецце і затаптаць людскі боль і памяць нельга (хутчэй за ўсё, гаворка пра народныя мемарыялы Раману Бандарэнку, якія ўлады прыбіраюць па ўсёй краіне).
– Боль і памяць усё роўна прарываецца аскепкамі, выяўляецца ў малюнках, песнях і вершах, – дадала дзяўчына.
Яна таксама падзялілася, што песня атрымалася сама сабой, раптам.
– Вырвалася з нас як крык, вылілася слязьмі за некалькі гадзінаў. Ад жаху, таго, што адбываецца цяпер на вуліцах, ад гэтых бясконцых страшных навінаў. Вова напісаў гэтыя простыя пранізлівыя словы, а я села і адразу сыграла гэтую мелодыю, як быццам ведала яе раней... а потым доўга не магла праспяваць, захлынаючыся слязьмі. Вось такія сёння песні.
З тэксту песні:
Знай,
Не время умирать молодым,
Давай еще с тобой постоим,
Расскажешь мне
О планах на жизнь.
<…>
Живи,
Ты сделал все правильно,
Ты светишься пламенем
В каждом окне...