Чыноўніка з урада Нямеччыны выкрылі ў шпіянажы
- 17.11.2020, 15:15
- 13,531
66-гадовы чыноўнік працаваў у прэс-службе.
Нямецкія праваахоўнікі выкрылі чыноўніка з федэральнага ўрада ў шпіёнскай дзейнасці.
Пра гэта са спасылкай на пракуратуру Нямеччыны паведамляе dw.com.
Са звестак следства, 66-гадовы фігурант падчас працы ў прэс-службе нямецкага ўрада займаўся шпіянажам на карысць Егіпта.
«Паводле інфармацыі следчых, ён з 1999 года працаваў у службе прыёму наведвальнікаў. Мяркуецца, што пазней з ліпеня 2010 года абвінавачваны падаваў інфармацыю егіпецкай спецслужбе. Задачы на атрыманне патрэбных звестак гэты грамадзянін атрымліваў ад амбасады Егіпта ў Нямеччыне», - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым адзначаецца, што доступу да сакрэтнай урадавай інфармацыі чыноўнік не меў.