У Салігорску з'явіўся яшчэ адзін стачачны камітэт
6- 17.11.2020, 15:29
- 17,929
«Будтрэст N3» далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.
Создан еще один Стачечный комитет в городе Солигорске.
Прадстаўнікі ААТ «Будтрэст N3» далучыліся да агульнарэспубліканскай стачкі, паведамляе «Народная грамада».
У новы Страйкам увайшлі:
-Кецко Кірыл Сяргеевіч,
мантажнік СТС і А 3 разраду,
-Макараў Уладзімір Сяргеевіч,
мантажнік СТС і А 3 разраду.
-Мяцельскі Арцём Алегавіч,
мантажнік СТС і А 3 разраду.
«Мы далучыліся да агульнарэспубліканскай стачкі, бо не можам заставацца ў баку ад таго, што адбываецца ў нашай краіне. Не можам спакойна назіраць за тым гвалтам і беззаконнем самаабвешчанай злачыннай улады», - гаворыцца ў заяве Страйкаму.