100 дзён пратэстаў у Беларусі ізраільцяне адзначылі пікетам
2- 17.11.2020, 16:39
- 13,023
Фотарэпартаж з Тэль-Авіва.
На плошчы Дзізенгоф у Тэль-Авіве (Ізраіль) прайшоў пікет у падтрымку народа Беларусі, які змагаецца супраць дыктатара Лукашэнкі. Ізраільцяне запалілі 100 знічоў на знак сотага дня беларускага пратэсту, і ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі - маладога мастака, забітага беларускімі сілавікамі некалькі дзён таму ў двары свайго дома ў Менску, піша сайт «Детали».
Людзі, якія сабраліся, спявалі беларускія песні пратэсту: «Муры», «Тры чарапахі», «Пагоня» і іншыя. Пікет быў арганізаваны супольнасцю выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі.
Паўтары тыдні таму ўдзельнікі гэтай супольнасці звярнуліся да прэм'ер-міністра Ізраіля з заклікам выступіць супраць гвалту ў Беларусі і падтрымаць народны пратэст - аднак рэакцыі ні ад МЗС Ізраіля, ні ад канцылярыі прэм'ер-міністра Нетаніягу не атрымалі.