У ЗША стварылі самы эканамічны бізнэс-самалёт
15- 17.11.2020, 18:38
- 38,355
Самалёт зможа перавозіць пасажыраў ва ўмовах першага класа на адлегласць да 7200 км.
У ЗША кампанія Otto Aviation стварыла самы эканамічны самалёт Celera 500L для бізнэс-авіяцыі. Пра гэта паведамляе Avianews.
«Нізкае спажыванне паліва забяспечваецца асаблівай аэрадынамічнай формай паветранага судна і наяўнасцю ўсяго аднаго шрубавага рухавіка», - гаворыцца ў паведамленні.
Новы самалёт ужо здзейсніў больш за 30 выпрабавальных палётаў. Выдаткі паліва складаюць 90-130 мл на 1 км палёту.
Самалёт Celera 500L можа перавозіць шэсць пасажыраў у крэслах першага класа на адлегласць да 7200 км з хуткасцю, большай за 700 км/гадзіну.
Стваральнікі самалёта мяркуюць, што Celera 500L зможа выконваць рэйсы бізнэс-авіяцыі коштам звычайных рэгулярных рэйсаў.
У прататыпе ў пасажырскім салоне адсутнічаюць ілюмінатары. Аднак у прэзентацыі паказана, што серыйныя ўзоры будуць мець вокны для пасажыраў.