Што паказаў нядзельны Марш у Менску?
6- 2.11.2020, 8:16
- 49,119
Беларусы змагаюцца за тых, хто знаходзіцца ў заложніках таракана і ягонай хунты.
Telegram-канал "Баста!" падвёў вынікі Марша "Не забудзем, не даруем!", які прайшоў у Беларусі.
"Беларусы адзначылі "Дзяды". Гэта не толькі памяць продкаў, гэта памяць пра ўсіх беларусаў, якія трапілі пад рэпрэсіі дыктатуры. Дзясяткі тысяч беларусаў прабіваліся да народнага мемарыяла пад выбухі гранат, кулі, зграі бандытаў з МУС.
Мы паказалі ўсяму свету, што не толькі памятаем пра забітых, але і змагаемся за жывых, за тых, хто цяпер знаходзіцца ў заложніках фашысцкага рэжыму таракана і ягонай хунты", - піша Telegram-канал.