Лінас Лінкявічус: Беларусы зноў дэманструюць фантастычную адвагу
- 2.11.2020, 10:01
- 14,432
Кіраўнік МЗС Літвы падтрымаў тых, хто выйшаў на Марш у Менску.
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус 1 лістапада падтрымаў народ Беларусі ў імкненні да свабоды.
«Чарговую нядзелю беларусы мірна дэманструюць фантастычную адвагу супраць бранятэхнікі, зброі, нацэленай на іх, і гвалту. Іх імкненне да свабоды і такая рашучасць незваротныя. Наша падтрымка народу Беларусі непахісная», - заявіў дыпламат у Twitter.
For yet another consecutive Sunday Belarusians are peacefully demonstrating incredible bravery against the armoured vehicles, the guns pointed at them and bullying. Their striving for freedom and such resolve is irreversible. Our support to the people of #Belarus is unbreakable. pic.twitter.com/fhYibaPhHz
— Linas Linkevicius (@LinkeviciusL) November 1, 2020