«Рабочыя, надышоў час паказаць нашу салідарнасць»
5- 2.11.2020, 12:13
- 16,502
Работнікі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода маюць патрэбу ў нашай падтрымцы.
- 30 кастрычніка, 6 смелых і рашучых рабочых выйшлі да прахадной Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з плакатамі. Днём ім прапанавалі звольніцца «з уласнага жаданні». Пасля адмовы на гэтую прапанову, па заканчэнні працоўнага дня, іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ проста па дарозе дадому, піша тэлеграм-канал «Баста».
Сёння раніцай перад прахадной НПЗ сабралася 20 чалавек. Міліцыянты усіх загналі ў будынак. Сабрацца не давалі.
Рабочыя, браты і сёстры! Надышоў час паказаць нашу салідарнасць з затрыманымі! Можна маўчаць, рабіць выгляд, што цябе гэта не тычыцца, але гэта не зменіць таго беззаконня і несправядлівасці, што адбываецца ў краіне. Бо на іх месцы мог быць кожны з нас!