18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША правялі грандыёзную аперацыю ў нетрах Афрыкі

22
ЗША правялі грандыёзную аперацыю ў нетрах Афрыкі

Выратаванне Філіпа Волтана.

27-гадовы амерыканскі фермер Філіп Волтан пасяліўся ў цэнтральнай Афрыцы, у сяле Масалата ў Нігеры. Ён стварыў ферму, на якой вырошчваў манга, разводзіў вярблюдаў, авечак і птушак. 26 кастрычніка на некалькіх матацыклах да яго дома пад'ехала шасцёра бандытаў, узброеных аўтаматамі. Яны схапілі Волтона і вывезлі яго ў невядомым кірунку. Неўзабаве за жыццё амерыканца запатрабавалі выкуп.

Падрабязнасці аперацыі апісаў галоўны рэдактар censor.net Юрый Бутусаў на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку".

У Нігеры знаходзіцца амерыканскі вайсковы кантынгент, тут амерыканскі спецназ і беспілотнікі ваююць з ісламскімі тэрарыстычнымі групоўкамі. Аднак для выратавання закладнікаў накіравалі дадатковыя сілы.

Паводле звестак трэкераў, якія падае War zone, з амерыканскай авіябазы Рота ў Гішпаніі для выратавання простага фермера стартавала сапраўдная армада: 4 дэсантныя самалёты МС-130 для далёкіх рэйдаў, 4 дэсантныя канвертаплаы CV-22, 1 цяжкі штурмавік АС-130J са 105 мм гаўбіцай і камплектам кіраваных ракет і бомбаў, 1 базавы патрульны самалёт Р-8А, і 6 паветраных танкераў КС-135R. Гэтыя 16 паветраных караблёў павінны былі забяспечыць перакідку прыкладна на 3000 км, высадку, агнявую падтрымку і эвакуацыю элітнага спецпадраздзялення - знакамітай "Каманды Шэсць" SEALS ВМС ЗША.

Амерыканская выведка выявіла месцазнаходжання закладніка - на поўначы суседняй краіны - Нігерыі, такой жа беднай, з высокім узроўнем злачыннасці. І ноччу 31 кастрычніка на галовы афрыканскім бандытам, якія надумалі падзарабіць, абрынуліся найлепшыя байцы найбуйнейшай звышдзяржавы. Усіх тэрарыстаў на месцы забілі, аднаго ўзялі ў палон. Закладнік і амерыканскія вайскоўцы не пацярпелі. Філіп Волтон дастаўлены ў амбасаду ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з гонарам паведаміў, што за час яго кіравання вызвалена ўжо 55 грамадзян ЗША, захопленых у закладнікі ў 24 розных краінах свету.

Так, можна сказаць, гэта піяр, гэта выбары ў ЗША, але гэта карысны піяр, які правільна спалучаецца з мэтамі дзяржавы. Амерыканцы стварылі войска для абароны сваіх інтарэсаў ва ўсім свеце, і на такіх рэальных баявых задачах яны адпрацоўваюць праекцыю сілы ў кожным пункце планеты. Гэтая аперацыя абышлася ў шмат мільёнаў даляраў, гэта дорага, але ўплыў ЗША і баяздольнасць каштуюць непараўнальна даражэй, і, безумоўна, Амерыка можа сабе гэта дазволіць. Такая абаронная дактрына. УС ЗША стварылі сістэму, якая з упэўненасцю ў поспеху дазваляе праводзіць аперацыі такога кшталту з мінімальнай рызыкай ў зусім незнаёмым глухім кутку кантынента і ў самыя кароткія тэрміны. Амерыканцы стварылі ССО не для таго, каб трэніравацца на базе, а каб пастаянна развязваць усе ўзніклыя крызісы, бо толькі гэта ёсць гарантыя, што спецназ будзе гатовы да ўсялякай пагрозы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках