18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан узяў пад кантроль яшчэ восем населеных пунктаў у Карабаху

Азербайджан узяў пад кантроль яшчэ восем населеных пунктаў у Карабаху

Пра гэта паведаміў прэзідэнт краіны.

У панядзелак, 2 лістапада, войска Азербайджана ўзяло пад свой кантроль акупаваныя Арменіяй восем населеных пунктаў у Нагорным Карабаху. Вёскі былі вызваленыя ў Джабраільскім, Губадлінскім і Зангіланскім раёнах.

Пра гэта прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў паведаміў у Twitter.

«Узброеныя сілы Азербайджана вызвалілі ад акупацыі вёскі Чарпанд, Гаджы Ісаклы, Гоша Булаг Джабраільскага раёна, вёскі Дзярэ Гілятаг і Беюк Гілятаг Зангіланскага раёна, а таксама вёскі Ішыглы, Мурадханлы і Міланлы Губадлінскага раёна», - паведаміў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках