За апошнія дні да стачкі на БМЗ далучыліся пяць металургаў
3- 2.11.2020, 16:36
- 15,005
Яны напісалі заявы аб пачатку забастоўкі ды падтрымалі патрабаванні народа.
За апошнія дні да стачкі на Беларускім металургічным заводзе (БМЗ) далучыліся пяць металургаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста». Гэта Сяргей Анісімаў, Аляксей Аўдзееў, Дзмітрый Дубарэнка, Дзмітрый Альховік, Алег Шанюк.
Яны напісалі заявы аб пачатку забастоўкі і падтрымалі патрабаванні народа!
Работнікі БМЗ паведамляюць, што людзі на заводзе вельмі незадаволеныя стаўленнем начальнікаў усіх рангаў: многія вытворчыя працэсы выконваюцца з парушэннямі нормаў аховы працы, а кадравай палітыкай кіруюць ідэолагі. Нават заявы на адпачынак, як паведамляюць супрацоўнікі БМЗ, падпісвае ідэалагічны аддзел завода.