Расейцы сталі рэкордна эканоміць
4- 2.11.2020, 19:13
- 17,008
Скарачэнне выдаткаў было адзначанае ў 66 рэгіёнах РФ.
У другім квартале 2020 года, на фоне пандэміі каранавіруса, расейцы сталі рэкордна эканоміць, высветліла падчас даследаванняў (ёсць у распараджэнні «Ленты.ру») аўдытарска-кансалтынгавая кампанія FinExpertiza.
Зніжэнне выдаткаў расейскіх сем'яў у красавіку-чэрвені склала 13 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га, а сярэдняя сума выдаткаў была роўная 16,5 тысячы рублёў, што стала рэкордна нізкім паказчыкам з 2007 года.
Скарачэнне выдаткаў было адзначана ў 66 рэгіёнах. Найбольшым яно былол ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (36,8 адсотка, да 24,9 тысячы рублёў у месяц на аднаго сямейніка), Пермскім краі (33,5 адсотка, да 14,2 тысячы) і Ненецкай аўтаномнай акрузе (32 адсоткі , да 21 тысячы).
Пры гэтым у 19 рэгіёнах выдаткі хатніх гаспадарак не скараціліся. Жыхары Севастопаля нарасцілі выдаткі на 32 адсоткі (да 21 тысячы рублёў у месяц на чалавека), Арлоўскай вобласці - на 30 працэнтаў (18,1 тысячы), Інгушэціі - на 24,5 адсотка (да 11,5 тысячы).