18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшла з жыцця вядомая адвакатка Таццяна Агеева

10
Пайшла з жыцця вядомая адвакатка Таццяна Агеева
ФОТА: ALEH AHEYEU/FACEBOOK

Ёй было 65 гадоў.

Пайшла з жыцця вядомая адвакатка Таццяна Агеева.

Пра гэта паведаміў яе сын Алег Агееў.

«Сёння памерла мая мама. Яна легла ў гастраэнтэралогіі 10 ГКБ Менска 3 тыдні таму. Там яна заразілася COVID. Амаль 7 дзён мама была на апараце ШВЛ. Сёння 2 лістапада 2020 года а 4.50 яе сэрца спынілася.

Ёй было 65 гадоў. За гэтыя гады яна падарыла жыццё і выхавала 2 сыноў, дачакалася ўнучку і 3 ўнукаў. Любоў, якую яна нам дарыла, не аднавіць ужо нічым і ніякімі словамі не згладзіць боль страты.

Мы пастараемся арганізаваць цырымонію развітання з мамай у сераду 4 лістапада ў першай палове дня ў 9 ГКБ Менска (вул. Сямашкі). Я паведамлю дакладны час і месца пазней», - паведаміў Алег Агееў.

Таццяна Агеева абараняла інтарэсы многіх апазіцыйных палітыкаў. З 1982 да 2011 года - адвакат Менскай гарадской калегіі адвакатаў, сябра Прэзідыума МГКА, сябра атэстацыйнай камісіі МГКА. У перыяд студзеня-лютага 2011 года як сябра Прэзідыуму МГКА падпала пад маштабную праверку ўсёй прафесійнай дзейнасці за апошнія 3 гады з боку КДБ і Міністэрства юстыцыі. 14 лютага 2011 года Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі на права займацца адвакацкай практыкай у сувязі з абаронай паводле крымінальнай справы ўдзельнікаў падзей 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках