10 траўня 2026, Нядзеля, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе вольнай!

10
Беларусь будзе вольнай!
ФОТА: ТАСС

У нас усё атрымаецца.

- Добры дзень, мяне завуць Раман. Я адзін з тых, хто верыць, што нашай краіне будзе лепш без гэтай ілжывай, вар'яцкай і бяздушнай улады, піша чытач тэлеграм-канала «Баста!».

Усё больш грамадзян разумее, што гэта быдлячае стаўленне да ўсіх нас больш немагчыма трываць. Годзе! Я закіпаў не адзін дзень, надакучыла казаць на кухні пра тое, што дзеецца ў нашай краіне.

Я выдатна разумеў, што мяне чакае з боку кіраўніцтва Лукомльскай ГРЭС, калі пісаў заяву пра далучэнне да страйку.

Як і чакалася - звольнілі. Не звярнулі ўвагі на ўдзячнасці і адсутнасць нараканняў у працы. Рэжыму не патрэбныя такія як мы. Ну што ж, прыйшоў час пачаць новае жыццё.

Дзякуй фондам, усім, хто падтрымаў мяне. Беларусы кансалідаваліся і сапраўды сталі нацыяй!

Хлопцы, у нас усё атрымаецца! Беларусь будзе вольнай!

Хачу звернуцца да кіраўніцтва прадпрыемства. Вы пыталіся пра тое, дзе мой сцяг? Я зрабіў свой сцяг высока над працоўным месцам і кожную ноч з акна дома назіраў, як ён ззяе!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках